Брастаўчаніна затрымалі за "намер уступіць у полк Каліноўскага"

Раман Яхін / "Белсат"
Раман Яхін / "Белсат"

Сілавікі затрымалі брастаўчаніна за "намер выехаць ва Украіну і ўступіць у полк Каліноўскага". Відэа з затрыманым з'явілася на тг-канале, блізкім да сілавікоў, піша "Медыязона".

Гаворка ідзе пра Рамана Яхіна — экс-вязня, які ў 2021 годзе быў асуджаны па палітычных матывах на два гады "хатняй хіміі". Яму інкрымінуюць уваходжанне ў экстрэмісцкае фармаванне (частка 3 артыкула 361-1 КК). Менавіта такім фармаваннем беларускія ўлады прызналі полк Каліноўскага, які абараняе Украіну.

Паведамляецца, што ў кватэры Яхіна сілавікі выявілі "прадметы аммуніцыі", сапёрную рыдлёўку, нажы, бейсбольную біту, сякеру і "бчб-сімволіку".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі