Білі Джо Армстранг і Нора Джонс выпусцілі сумесны трэк (слухаць)

Лідар Green Day Білі Джо Армстранг і спявачка Нора Джонс выдалі сумесны трэк “Silver Haired Daddy of Mine”. Песня з'яўляецца каверам на аднайменную кампазіцыю гурта Everly Brothers.


Кампазіцыя ўвойдзе ў дуэтны альбом Армстранга і Джонс “Foreverly”, які складуць 12 трэкаў,якія ў 1958 годзе належалі гурту Everly Brothers.


Раней у інтэрв'ю “Stereogum” Нора Джонс адзначыла, што ёй вельмі даспадобы "запісваць песні ў дзвюх сесіях". Маўляў, ёсць не толькі "магчымасць зразумець пачуцці, якія перадаюцца праз кампазіцыі", яшчэ раз звярнуцца да некаторых трэкаў, але і высветліць, чаго не хапала кампазіцыям і зрабіць іх больш цяжкімі.


Рэліз дыска запланаваны на 25 лістапада.

Паводле www.apelzin.ru

Фота: www.hitfix.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі