Бельгія заваявала бронзавы медаль чэмпіянату свету па футболе

Бельгія заваявала бронзавы медаль чэмпіянату свету па футболе

Бельгія стала бронзавым прызёрам чэмпіянату свету па футболе, які праходзіць у Расіі. 14 ліпеня ў матчы за 3 места, які прайшоў у Санкт-Пецярбургу, бельгійцы ўпэўнена перамаглі Англію з лікам 2:0.

Ужо на 4-й хвіліне “Чырвоныя д’яблы” адкрылі лік гульні, калі абаронца каманды Тама Мёнье скіраваў мяч у браму англічан. Далей бельгійцы паказвалі лепшае валоданне мячом і часцей атакавалі, аднак Англія досыць удала абаранялася. Зрэшты, зраўняць лік яна так і не змагла, а на 82-й хвіліне Эдэн Азар павялічыў перавагу бельгійцаў. Шансаў адыграцца англічане ўжо не мелі.

Для Бельгіі гэта найлепшы вынік выступаў на мундыялях — ніколі раней яна не праходзіла на сусветных першынствах далей за 1/8 фіналу.

Заўтра ў Маскве пройдзе матч Францыя — Харватыя, які вызначыць сёлетняга чэмпіёна свету і срэбранага прызёра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі