Белчыгунка патлумачыла, як пад Жлобінам зламаўся цягнік Гомель — Мінск
Беларуская чынгунка патлумачыла інцыдэнт з паломкай электрычкі "Штадлер" №709 рэйсам Гомель — Мінск, якая адбылася 16 чэрвеня.
Як паведамляецца на сайце БЧ, у 15:57 у раёне Жлобіна ў электрацягніку ўзнікла тэхнічная няспраўнасць, якая выклікала збой у электроннай сістэме цягніка. Гэтая няспраўнасць не перашкаджала бяспецы руху, але пры тым не дазволіла цягніку рухацца далей.
Затрымка ў руху цягніка склала 3 гадзіны 55 хвілінаў. Праблемы ўзніклі ў 760 пасажыраў цягніка №709, якія ехалі з Гомеля ў Мінск, а таксама ў 445 пасажыраў цягніка №708, які ў гэты дзень мусіў адправіцца з Мінска ў Гомель.
Работнікі чыгункі апыталі пасажыраў і склалі складзеныя спісы грамадзян, якім неабходна было адпраўляцца з Мінска з перасадкай. Пры неабходнасці ім перааформілі чыгуначныя квіткі на больш познія рэйсы. Таксама пасажыраў падвезлі з мінскага чыгуначнага вакзала ў Нацыянальны аэрапорт Мінск. Па дамове з аўтамабільнымі перавозчыкамі быў скарэктаваны час адпраўлення аўтобусных рэйсаў на Варшаву і Рыгу. Пасажырам, якія ехалі з перасадкай у Вільню, перааформілі крвіткі на рэйс зранку 17 чэрвеня і прапанавалі месцы ў гатэлі "Экспрэс".
Пасажыраў, якія купілі квіткі на электрацягнікі №708 (Мінск — Гомель, адпраўленне 16 чэрвеня ў 19:00) і №707 (Гомель — Мінск, адпраўленне 17 чэрвеня ў 7:00), перавозілі ў пасажырскіх вагонах лакаматыўнай цягі.
Паведамляецца, што спецыяльная камісія праводзіць службовае расследаванне здарэння. У яе склад уваходзяць прадстаўнікі завода-вытворцы, каб выявіыць прычыны няспраўнасці і не дапусціць у далейшым яе паўтарэння.
Пасажырам, якія адмовіліся ад паездкі, цалкам вярнулі кошт квіткоў. Усім пасажырам цягніка №709 у якасці кампенсацыі за спазненне належыць частковы зварот кошту квіткоў.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне падтрымкі спажыўцоў 151.