"Белавія" прыпыняе палёты ў сем расійскіх гарадоў

"Белавія" прыпыняе палёты ў сем расійскіх гарадоў

"Белавія" з 18 сакавіка да 1 траўня прыпыняе палёты ў сем расійскіх гарадоў. Гэта — Варонеж, Краснадар, Казань, Ніжні Ноўгарад, Растоў-на-Доне, Сочы і маскоўскі аэрапорт Жукоўскі. "У сувязі з прыпыненнем міжнародных авіяцыйных перавозак у шэрагу краін з-за сітуацыі з каранавірусам", паведамляе пра прычыну прэс-служба авіякампаніі.

Як вядома, з бліжэйшай серады Расія закрывае свае межы для замежнікаў, у тым ліку і для беларусаў.

Днямі "Белавія" прыпыніла да канца сакавіка палёты ў Польшчу, Украіну і Кіпр, а таксама ў Рыгу і Кішынёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі