"Белавія" прыпыняе палёты ў Санкт-Пецярбург і Калінінград

"Белавія" прыпыняе палёты ў Санкт-Пецярбург і Калінінград

Авіякампанія "Белавія" з 23 сакавіка прыпыніла палёты ў Санкт-Пецярбург і Калінінград. Пра гэта паведамляецца на акаўнце авіяперавозчыка ў Фэйсбуку.

Тлумачыцца гэта рашэннем Расавіяцыі на часовае абмежаванне пасажырскіх перавозак. Перапынак абвешчаны да 10 красавіка.

Вярнуць грошы за квіток на адмененыя або змяніць дату вылету можна будзе да 31 снежня 2020 года. Аднак памяняць дату палёту можнатолькі адзін раз. 

У сувязі з тым, сітуацыя з распаўсюдам каранавіруса пастаянна змяняецца, авіякампанія просіць правяраць абнаўленні на сваім сайце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі