"Белавія" папярэдзіла пра змены ў графіку палётаў
"Белавія" / t.me/MinskNationalAirport/
Беларуская кампанія "Белавія" ўносіць змены ў план палётаў. Яны звязаныя з абмежаваннямі на выкарыстанне паветранай прасторы Расійскай Федэрацыі заявілі ў прэс-службе авіякампаніі.
Дзеля бяспекі самалёты мусяць аблятаць закрытыя зоны, на асобных напрамках будуць рабіцца тэхнічныя пасадкі для дазапраўкі. Гэтыя меры адбіваюцца на палётнай праграме ў цэлым і цягнуць за сабой як затрымкі, так і карэкціроўкі ў раскладзе.
У "Белавіі" просяць бліжэйшымі днямі правяраць актуальны статус рэйса ў раздзеле "Табло вылету-прылёту" на сайце авіякампаніі.
"Мы прымаем усе неабходныя меры для забеспячэння бяспекі палётаў і па магчымасці скарачаем нязручнасці, выкліканыя сітуацыяй, якая склалася", — заявілі ў кампаніі.
Згадак пра тое, што паветранай прасторы Расіі пагражаюць атакі ўкраінскіх беспілотнікаў, у заяве няма.