"Белавія" пачне лётаць з Мінска ў Палангу з 19 чэрвеня

"Белавія" пачне лётаць з Мінска ў Палангу з 19 чэрвеня

"Белавія" пачне лётаць з Мінска ў Палангу з 19 чэрвеня. Беларуская авіякампанія падпісала пагадненне аб супрацоўніцтве з мэрыяй гэтага літоўскага горада.

Як інфармуе БЕЛТА, рэйсы будуць выконвацца да 4 верасня 2016 года ў нядзелі. Вылет Boeing 737-500 з Мінска — у 10.15, з Палангі — у 12.10 па мясцовым часе. Час палёту складзе 1 гадзіну 10 хвілінаў.

Кошт пералёту Мінск — Паланга складзе з усімі зборамі ад 55 еўра, туды і назад — ад 99 еўра.

Паланга — вядомы літоўскі курорт, размешчаны на беразе Балтыйскага мора. Беларусы традыцыйна складаюць значную частку турыстаў, якія там адпачываюць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі