Беларусы за тры тыдні забралі ўклады амаль на 1 трыльён рублёў

Беларусы за тры тыдні забралі ўклады амаль на 1 трыльён рублёў

У Нацбанку чакалі, што з-за дэкрэта №7 Аляксандра Лукашэнкі людзі забяруць свае грошы з банкаўскіх укладаў на 3 трыльёны рублёў. Так ацаніў вынікі трохтыднёвага дзеяння прэзідэнцкага Дэкрэта "Аб прыцягненні грашовых сродкаў ва ўклады” першы намеснік старшыні Праўлення Нацбанка Тарас Надольны.

Надольны: “Мы чакалі пэўнага адтоку ўкладаў насельніцтва. Ацэньвалі прыблізна ў 10% па рэсурснай базе банкаў. Калі казаць пра тэрміновыя ўклады насельніцтва, то гэта каля трох трыльёнаў рублёў. Зараз адток адбыўся менш як на 1 трыльён. Можна сказаць з упэўненасцю, што нейкага ажыятажу па ўкладах насельніцтва на рынку пакуль не адбылося. Уклады ў замежнай валюце зменшыліся ўсяго на 60 мільёнаў долараў. А ўсяго ў нас уклады фізічных асоб — 8 мільярдаў”.

Па словах прадстаўніка Нацбанка, тое, што беларусы пачалі здымаць рублі з банкаўскіх укладаў, больш звязана з ваганнямі курсу, чым з дзеяннем дэкрэта.

Нагадаю, дэкрэт кіраўніка дзяржавы падзяліў уклады насельніцтва на тыя, якія можна адклікаць да заканчэння тэрміну вяртання ўкладу, і тыя, якія раней забраць нельга. Альбо — толькі з выплатай пэўнага падатку.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі