Беларусы за сакавіка падалі 130 запытаў на статус уцекача ў Польшчы

Беларусы за сакавіка падалі 130 запытаў на статус уцекача ў Польшчы

За сакавік 2021 года беларусы падалі амаль 130 запытаў на атрыманне статуса ўцекача ў Польшчы. Гэта ў 3,5 раза больш, чым за ўвесь 2019 год.

Як паведамляе польскае Упраўленне па справах замежнікаў, у жніўні 2020 года колькасць заяваў рэзка ўзляцела ўгару, але дагэтуль не перавышала 100. А ўжо сёлета ў сакавіку беларусы паставілі антырэкорд.

За 2020 год запыты на атрыманне статуса ўцекача падалі 405 грамадзянаў Беларусі. Для параўнання: у 2019 годзе іх было 37, у 2018 — 45, у 2017 — 41.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі