Вы тут

Беларусы-католікі Масквы ўшанавалі 500-годдзе з часу выдання малітоўніка Скарыны

У Маскве адзначылі 500-годдзе выдання "Малой падарожнай кніжкі" Скарыны / catholic.by

Беларусы-католікі Масквы 15 студзеня ў кляштары францішканаў адзначылі 500-годдзе "Малой падарожнай кніжкі" Францішка Скарыны. Гэта першае друкаванае выданне ў Вільні.

Урачыстую цэлебрацыю святой імшы ў гонар 500-гадовага юбілею выдання ўзначаліў айцец Пётр Карнялюк, піша сайт catholic.by.

Афіцыйна ў Расіі гэтая дата не адзначаецца. Аднак беларускія вернікі вырашылі далучыцца да гэтай важнай падзеі. Дарэчы, набажэнствы з нагоды Скарынавага выдання праходзяць у гарадах і мястэчках Беларусі, Літвы, Чэхіі, Польшчы ды Італіі.

У Маскве адзначылі 500-годдзе выдання "Малой падарожнай кніжкі" Скарыны / catholic.by
У Маскве адзначылі 500-годдзе выдання "Малой падарожнай кніжкі" Скарыны / catholic.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.