Беларуску, якая знікла з трыма дзецьмі, знайшлі ў Расіі

Беларуску, якая знікла з трыма дзецьмі, знайшлі ў Расіі

Жыхарка Пружанаў, якая прапала з трыма непаўналетнімі дзецьмі, знойдзена ў Расіі, іх здароўю і жыццю нічога не пагражае. Пра гэта паведамляе сайт МУС.
 
Месцазнаходжанне Наталлі Ахтэль і дзяцей устаноўлена сумеснымі намаганнямі супрацоўнікаў беларускага і расійскага крымінальнага вышуку.
 
Пра тое, што жанчына і трое дзяцей больш за месяц адсутнічаюць па месцы жыхарства, 4 верасня паведаміў у міліцыю яе былы муж і бацька дваіх старэйшых дзяцей. Ён спадзяваўся, што яны хутка вернуцца, таму не звяртаўся ў праваахоўныя органы раней. Адсутнасцю дзяцей занепакоіліся і ў школе.
 
Па словах суседзяў Наталлі Ахцель, разам з дзецьмі і рэчамі жанчына села ў машыну, якой кіравала незнаёмая жанчына. Больш у Пружанах іх не бачылі.
 

 

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі