У Беларусі плануюць перагледзець сістэму сацыяльных паслуг для непрацуючых суграмадзян. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе з сілавікамі 10 кастрычніка, перадае БЕЛТА.
Ён спаслаўся на нядаўнія заявы старшыні афіцыйнай Федэрацыі прафсаюзаў Міхаіла Орды.
"Правільна сказаў старшыня прафсаюзаў Міхаіл Сяргеевіч Орда: некалькі тысяч не працуюць, а сацыяльныя паслугі, у тым ліку адукацыі і асабліва аховы здароўя, яны атрымліваюць так, як усе. Гэта справядліва? Несправядліва", — паведаміў Лукашэнка.
Раней для "дармаедаў" павысілі тарыфы на камунальныя паслугі.