Вы тут

Беларускія спецыялісты навучаць калег з Расіі перапісваць насельніцтва

Фота выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі​ / hi-news.ru

Дэлегацыя Федэральнай службы дзяржаўнай статыстыкі Расіі на чале з кіраўніком Расстата Паўлам Малковым наведае Белстат. Паведамленне пра візіт, які адбудзецца з 19 па 20 кастрычніка, з'явілася ў пятніцу на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Госці пазнаёмяцца з вопытам арганізацыі правядзення перапісу насельніцтва Беларусі з выкарыстаннем IT-тэхналогій.

Візіт быў запланаваны падчас 67-й пленарнай сесіі Канферэнцыі еўрапейскіх статыстыкаў.