Беларускія сіноптыкі аб’явілі на вечар штармавое папярэджанне

Беларускія сіноптыкі аб’явілі на вечар штармавое папярэджанне

Беларускія сіноптыкі аб’явілі на вечар 6 ліпеня штармавое папярэджанне. Амаль па ўсёй нашай краіне, у тым ліку і ў Мінску, з 14-й да 20-й гадзіны чакаюцца навальніцы. Падчас навальніц у асобных раёнах магчымае шквалістае ўзмацненне ветру, парывы будуць дасягаць 15-18 метраў за секунду.

У пятніцу, 7 ліпеня, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў (кароткачасовыя дажджы магчымыя толькі на паўночным усходзе). Калі ўначы прагназуецца 5-11 градусаў са знакам плюс, то ўдзень — 16-21 цяпла (на Брэстчыне — да 23 градусаў).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі