Беларускія сілавікі прывезлі да мяжы з Літвой 13 мігрантаў

Мігранты з Ірака на беларуска-польскай мяжы / Delfi.lt​
Мігранты з Ірака на беларуска-польскай мяжы / Delfi.lt​

Служба аховы дзяржмяжы Літвы выявіла групу з 13 нелегальных мігрантаў, якія ў ноч на сераду ў суправаджэнні беларускіх сілавікоў наблізіліся да мяжы Літвы, паведамляе Delfi.lt.

У склад групы ўваходзілі дарослыя мужчыны. Па словах мігрантаў, яны прыбылі з Ірака ў Мінск. Каля аэрапорта іх затрымалі беларускія сілавікі, пасля чаго гвалтоўна прывезлі да беларуска-літоўскай мяжы. Мігрантаў вымушалі ісці ў Літву, хоць самі яны мелі намер дабрацца да мяжы з Польшчай, каб потым трапіць у Заходнюю Еўропу. Мігранты размясціліся на ноч на "нейтральнай зямлі" паміж Беларуссю і Літвой, хоць такой зоны не існуе.

У цяперашні час бежанцы знаходзяцца на беларускай тэрыторыі, за некалькі метраў ад дзяржмяжы Літвы. Яны заяўляюць пра сваё жаданне вярнуцца ў Мінск. Літоўскія памежнікі далі ім тэлефоны амбасады Іраку ў Маскве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі