Беларускія алімпійцы здалі 178 тэстаў на допінг
![Беларускія алімпійцы здалі 178 тэстаў на допінг](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/952178137ria.jpg.webp?itok=fNdB0yUk)
Усе беларускія алімпійцы напярэдадні ад’езду ў Пхенчхан здалі тэсты на допінг: 52 — беларускім антыдопінгавым службам, 126 — міжнародным. Беларускія пробы былі пратэставаныя ў лабараторыі ў Германіі. Пра гэта распавёў дырэктар Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва Дзяніс Мужухін. Паводле яго слоў, усіх спартсменаў праінфармавалі, што ў асабістых рэчах не могуць знаходзіцца фармакалагічныя прэпараты. Тыя з іх, хто мае патрэбу ў рэгулярным ужыванні лекаў, мусяць мець пры сабе рэцэпты, інфармуе сайт kp.by.
Як вядома, у Паўднёвую Карэю паедуць 28 беларускіх спартсменаў. Зімовая Алімпіяда пройдзе з 9 да 25 лютага 2018 года.