Беларускіх вытворцаў метадону затрымалі ў Падмаскоўі

Беларускіх вытворцаў метадону затрымалі ў Падмаскоўі

У выніку сумеснай спецаперацыі МУС, КДБ Беларусі і ФСБ Расіі была затрыманая міжнародная групоўка, якая займалася вытворчасцю метадону, паведамляе прэс-служба МУС нашай краіны.

Па звестках праваахоўнікаў, на працягу доўгага часу гэтая групы вырабляла буйныя партыі метадону і збывала яго на тэрыторыі Беларусі і Расіі.

Арганізатарам лабараторыі быў жыхар Магілёва. Ён жа з'яўляўся і асноўным пастаўшчыком метадону ў нашу краіну. Вырабам наркотыкаў займаліся яшчэ два магілёўцы, якія для гэай мэты арандавалі прыватны дом у Падмаскоўі.

Усіх трох мужчын затрымалі ў мінулы чацвер, 24 жніўня.

У арандаваным катэджы праваахоўнікі выявілі больш за 27 кг крышталічнага рэчыва з вадкасцю, якая мае высокую канцэнтрацыю наркатычнага сродку метадона, больш за 200 кг прэкурсораў, забароненых да свабоднага абарачэння, а таксама лабараторнае абсталяванне.

Паводле папярэдніх ацэнак, кошт наркотыкаў складае больш за 2,5 мільёна рублёў.

Цяпер праваахоўныя органы дзвюх краін высвятляюць магчымых саўдзельнікаў наркатычнага бізнэсу і каналаў паставак метадону.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі