Восем відаў наркотыкаў выявілі ў арганізме памерлай брастаўчанкі
Месца трагедыі / Дзяржкамітэт судовых экспертыз
У адной з кватэр Брэста выявілі 18-гадовую дзяўчыну без прыкметаў жыцця. Медработнікі, якія прыбылі на выклік, канстатавалі яе смерць.
Следча-аператыўная група падчас агляду месца трагедыі канфіскавала шпрыцы, іголкі ды іншыя прыстасаванні для ўжывання наркатычных рэчываў.
Судмедэксперты ўстанавілі, што дзяўчына памерла ад вострага атручвання наркатычнымі сродкамі. У яе арганізме судова-хімічная экспертыза выявіла восем розных відаў наркотыкаў — ад раслінных да сінтэтычных.