Беларускі заваявалі срэбра і бронзу на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы

Беларускі заваявалі срэбра і бронзу на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы

Беларускі заваявалі срэбра і бронзу на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы ў закрытых памяшканнях, які праходзіць у Глазга. Эльвіра Герман добра выступіла ў бегу на 60 метраў з бар'ерамі, яна была трэцяй з вынікам 8,00 секунды. Золата і срэбра заваявалі прадстаўніцы Галандыі і Германіі. Беларуска Аліна Талай спыніла барацьбу ў паўфінале (яна толькі аднаўляецца пасля траўмы).

Анастасія Мірончык-Іванова ў скачках у даўжыню паказала вынік 6,93 метра і заваявала срэбра. Яна саступіла Іване Шпановіч з Сербіі 0,06 метра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі