Вы тут

Беларускі пасол ва Узбекістане падарыў 100-гадоваму ветэрану вайны трактар

uzbekistan.mfa.gov.by

Беларускі пасол Леанід Марыніч падарыў ва Узбекістане 100-гадоваму ветэрану вайны новы трактар МТЗ-82.1. Абдурахім Маўлянаў удзельнічаў у вызваленні нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ён жыве ў горадзе Алмалык у Ташкенцкай вобласці. Рашэнне перадаць яму трактар прыняў Мінскі трактарны завод, інфармуе прэс-служба беларускага пасольства ва Узбекістане.

Зразумела, што сам ветэран ужо не зможа працаваць на трактары. Але ён будзе вельмі дарэчы яго сям'і, якая вядзе фермерскую гаспадарку.

uzbekistan.mfa.gov.by
uzbekistan.mfa.gov.by
uzbekistan.mfa.gov.by