Беларускі кіраўнік атрымаў "для выпрабаванняў" электраматацыкл з Кітая

Беларускі кіраўнік атрымаў "для выпрабаванняў" электраматацыкл з Кітая

Аляксандр Лукашэнка атрымаў "для выпрабаванняў" электраматацыкл з Кітая. Пра гэта ён распавёў у пятніцу падчас сустрэчы з навуковымі і навукова-педагагічнымі работнікамі, якім ён уручаў дыпломы і атэстаты. Лукашэнка гаварыў пра тое, што хутка пачне працу Беларуская АЭС, таму трэба больш актыўна ўкараняць электратранспарт і пашыраць сферу выкарыстання электраэнергіі. Ён прапанаваў стварыць энергаэфектыўныя і недарагія бытавыя пліты і прыборы для беларусаў. І пашыраць у краіне электрамабілі.

"І такая была пастаўлена задача Акадэміі навук, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Вы ў гэтым годзе выканайце гэтую задачу, пачынаючы ад электравеласіпедаў і заканчваючы трактарам, МАЗам на электрычнай цязе? Каб сваё было".

У чаканні з'яўлення айчыннага электраматацыкла Лукашэнка карыстаецца яго кітайскім варыянтам. "Пастаянна перамяшчаюся дзе толькі можна на гэтым электрычным матацыкле, — гаварыў кіраўнік дзяржавы. — Штука выдатная. Але гэта кітайскае, акрамя рамы, якую вы там зварылі. А нам трэба сваё. Найперш, батарэя".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі