У бліжэйшыя дні ў Беларусі пакажуць першы беларускі электраматацыкл

У бліжэйшыя дні ў Беларусі пакажуць першы беларускі электраматацыкл

У бліжэйшыя дні ў Беларусі пакажуць першы беларускі электраматацыкл. Пра гэта 23 студзеня заявілі навукоўцы на чале са старшынёй прэзідыума Акадэміі навук Уладзімірам Гусаковым. Таксама рыхтуецца новая мадэль электрамабіля. Яго прабег будзе ўдвая большы, чым у папярэдняй мадэлі — 200 кіламетраў на адной зарадцы, інфармуе тэлеканал АНТ.

Беларускі электрамабіль прэзентавалі ў жніўні 2017-га. Аляксандр Лукашэнка даручыў працягваць яго ўдасканаленне. Дапрацаваны электрамабіль абяцалі паказаць яшчэ ў канцы мінулага года.

Да канца 2019 года навукоўцы абяцаюць прэзентаваць першы беспілотны БелАЗ-шматтоннік, дадае тэлеканал СТБ. Адзначаецца, што найноўшыя тэхналогіі дазваляюць БелАЗу працаваць у самых розных умовах надвор'я, і ў дзённыя гадзіны, і ў начныя.

У бліжэйшыя дні ў Беларусі пакажуць першы беларускі электраматацыкл
ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі