Гусакоў: Беларускі электрамабіль будзе каштаваць каля 15-16 тысяч долараў

Гусакоў: Беларускі электрамабіль будзе каштаваць каля 15-16 тысяч долараў

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі збіраецца арганізаваць невялікую вытворчасць электрамабіляў. Пра гэта ў эфіры праграмы "Тыдзень" на тэлеканале СТБ паведаміў старшыня прэзідыума НАН акадэмік Уладзімір Гусакоў. Паводле яго слоў, электрамабіль збіраюцца прадэманстраваць у снежні. Калі мадэль, якую паказвалі год таму, была створана на базе кітайскай машыны, дык цяпер яна беларуская.

"Цяпер гэта цалкам наша "начынне", пачынаючы ад рухавіка і ўключна з усімі асноўнымі сістэмамі, — кажа Гусакоў. — Таму мы ўжо, можна сказаць, прадэманструем беларускі аўтамабіль. Адзінае, што нам не ўдалося пакуль зрабіць — штампоўку кузава. Адзін на базе старога, мадэль якога мы дэманстравалі, адзін абсалютна новы беларускі і адзін такі паўгрузавы аўтамабіль".

Акадэмія навук збіраецца арганізаваць невялікую вытворчасць беларускіх электрамабіляў. Спачатку сваімі сіламі, а пасля будзе задзейнічанае нейкае існуючае прадпрыемства. Калі электрамабіль пачнуць выпускаць серыйна, ён будзе каштаваць каля 15-16 тысяч долараў, мяркуе Уладзімір Гусакоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі