На журналістку Кацярыну Андрэеву ў Беларусі пачалі новую крымінальную справу
Кацярына Андрэева / фота з яе старонкі ў Фэйсбуку
На журналістку Кацярыну Андрэеву, сёлета вызваленую з-за кратаў, у беларусі пачалі новую крымінальную справу. Пра гэта экс-палітзняволеная расказала на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
"Пакуль я падпісвала лісты — на любімай Радзіме таксама штосьці падпісвалі. Маму і тату заўтра выклікаюць у СК: новая крымінальная справа супраць мяне", — паведаміла яна.
Журналістку "Белсата" Кацярыну Андрэеву разам з аператаркай Дар’яй Чульцовай затрымалі 15 лістапада 2020 года. Гэта адбылося, калі яны ў жывым эфіры асвятлялі вулічную акцыю памяці забітага Рамана Бандарэнкі. Спярша журналісткам прысудзілі па 2 гады калоніі агульнага рэжыму.
У ліпені 2022-га Андрэеву судзілі яшчэ раз, абвінаваціўшы ў "здрадзе радзімы" і прысудзілі 8 гадоў калоніі.
Яе вызвалілі з групай іншых палітвязняў 19 сакавіка 2026 года пасля візіту ў Мінск спецпрадстаўніка амерыканскага прэзідэнта Джона Коўла. Кацярыну дэпартавалі ў Літву, адкуль яна пазней перабралася ў Польшчу.
Увосень 2026-га Андрэева вярнулася на "Белсат" у якасці журналісткі. Нядаўна яна паставіла свой подпіс пад нашумелым "лістом 73-х".