У Мінску часова прыпынілі эксперымент з дзвярнымі кнопкамі ў транспарце
Кнопка адкрыцця дзвярэй у грамадскім транспарце / "7 дней"
У Мінску часова прыпынілі адраснае адкрыццё дзвярэй у грамадскім транспарце. "Цёплыя" кнопкі на дзвярах не прыжываюцца: жыхары сталіцы актыўна супраціўляюцца новаўвядзенню.
У "Мінсктрансе" кажуць, што думкі пасажыраў па выніках апытання, якое праходзіла на сайце і ў тэлеграме, падзяліліся амаль пароўну. Ведамства абяцае другі заход: у транспарце з'явяцца інфармацыйныя налепкі, і тэставанне кнопак працягнецца.
Кнопкі для адраснага адкрыцця дзвярэй працуюць у грамадскім транспарце Мінска ў тэставым рэжыме ад пачатку траўня.