Вы тут

Беларускі Банк развіцця ўкладзе $101 млн у мадэрнізацыю Зімбабвэ

Беларуская дэлегацыя наведвае Зімбабвэ / ZBCnews

Банк развіцця Рэспублікі Беларусь укладзе больш за $100 млн у мадэрнізацыю горназдабыўной і сельскагаспадарчай галін Зімбабвэ. Дамоўленасці былі дасягнуты падчас восеньскага візіту ў афрыканскую краіну старшыні праўлення БР Андрэя Жышкевіча.

Банк развіцця запускае праграму механізацыі сельскай гаспадаркі Зімбабвэ коштам 51 мільён долараў. Створана спецыяльнае прадпрыемства па навучанні мясцовых жыхароў зборцы, эксплуатацыі і абслугоўванню беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.