Вы тут

Беларуская чыгунка расказала, чаму паламаўся цягнік "Штадлер" рэйса Гомель-Мінск

Цягнік "Штадлер" / Еўрарадыё

Прэс-служба Беларускай чыгункі патлумачыла прычыны аварыі цягніка "Штадлер" рэйса Гомель-Мінск.

Як распавядала Еўрарадыё, здарэнне адбылося 16 лютага. Цягнік выйшаў з Гомеля ў 7:00 і праз 40 хвілінаў паз паломку спыніўся на перагоне Салтанаўка-Хальч. Пасажыры больш за тры гадзіны чакалі наступнага цягніка, у які іх урэшце перасадзілі. У Мінск гомельсік цягнік прыбыў са спазненнем на 3 гадзіны 45 хвілін.

Беларуска чыгунка разам з кампаніяй "Штадлер Мінск" правяла службовае расследаванне інцыдэнту. Прычынай аварыі назвалі выяўлены канструктыўны недахоп клапана кампрэсарнай устаноўкі, дапушчаны вытворцам пры праектаванні і вырабе.

Гэты дэфект будзе ліквідаваны за кошт кампаніі ЗАТ "Штадлер Мінск". Таксама кампанія кампенсуе Беларускай чыгунцы ўсе астатнія выдаткі, панесеныя ў сувязі з паломкай згаданага электрацягніка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.