Вы тут

Цягнік "Штадлер", які ішоў з Гомеля ў Мінск, зламаўся ў дарозе

Цягнік "Штадлер" / Еўрарадыё

На станцыі Хальч пад Жлобінам ужо больш за 2,5 гадзіны стаіць электрацягнік "Гомель-Мінск", піша TUT.by.

"Штадлер" выехаў з Гомеля а сёмай раніцы. Па словах пасажыраў, рухаўся ён толькі 40 хвілінаў. 

"Аб'явілі, што цягнік стаіць па тэхнічных прычынах. Спазняецца ўжо на 2,5 гадзіны. Насупраць мяне пара — у іх у 12:30 вылет з Мінска. Але паабяцалі, што, як толькі "Штадлер" прыбудзе ў Мінск, іх ужо будзе чакаць аўтобус — адвязе ў аэрапорт. Тым, хто не хоча чакаць, прапанавалі вярнуцца ў Гомель на іншым цягніку", — кажа пасажыр "Штадлера" Міхаіл.

У прэс-службе Беларускай чыгункі пацвердзілі, што цягнік спыніўся праз тэхнічную няспраўнасць. Мяркуецца, што ў Мінск ён прыбудзе са спазненнем на 2 гадзіны 30 хвілін. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.