Праз станцыю Вязьма прайшоў першы цягнік

Праз станцыю Вязьма ўвечары ў аўторак праходзіць цягнік

Праз станцыю Вязьма ўвечары ў аўторак праходзіць цягнік / rabochy-put.ru

Праз станцыю Вязьма ўвечары 9 красавіка прайшоў першы цягнік. Такім чынам, звычайны рух па чыгунцы паміж Беларуссю і Расіяй (напрамак Мінск — Масква) паступова аднаўляецца. Аднаўленчыя працы яшчэ працягваюцца. Мясцовыя ўлады заяўляюць, што яны ідуць "на максімальнай хуткасці". Сапраўды, у Вязьме працавалі 500 чалавек і 100 адзінак спецтэхнікі. Спачатку з чыгункі прыбралі больш за 1800 тон бетонных канструкцый.

"У сувязі з арганізацыяй руху цягнікоў па адным шляху магчымыя нязначныя змены ў раскладзе руху цягнікоў", — паведамляе Беларуская чыгунка.

8 красавіка на Смаленшчыне ў Вязьме абрынуўся аўтамабільны мост над чыгункай. Чыгунка была не толькі пашкоджана, але і завалена часткамі вялізных канструкцый.

Праз станцыю Вязьма прайшоў першы цягнік
smolensk-i.ru

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі