На станцыі ў Вязьме ўжо мяняюць пашкоджаную чыгунку

Аднаўленчыя працы на станцыі Вязьма

Аднаўленчыя працы на станцыі Вязьма / Кадр з відэа

На станцыі ў Вязьме ўжо мяняюць пашкоджаную чыгунку. Перад гэтым з яе прыбралі больш за 1800 тон велізарных жалезабетонных абломкаў моста. Далей адновяць кантактную сетку. Адкрыць рух цягнікоў плануецца да канца дня, паведамляюць смаленскія выданні.

На фота і відэа з месца аднаўленчых работ відаць, што там працуе мноства рабочых і тэхнікі. Яны спяшаюцца, каб хутчэй аднавіць звычайны рух цягнікоў паміж Беларуссю і Расіяй, якія з учорашняга дня спазняюцца на гадзіны.

8 красавіка на Смаленшчыне ў Вязьме абрынуўся аўтамабільны мост над чыгункай. Чыгунка не толькі была пашкоджана, але і завалена часткамі канструкцый.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі