У траўні з'явіцца новы аўтобусны рэйс з Мінска ў Рыгу
![Аўтобус будзе праязджаць праз Браслаў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-04/bras.jpg.webp?itok=hjtXYLjN)
Аўтобус будзе праязджаць праз Браслаў / Euroradio
З 1 траўня з'явіцца новы аўтобусны рэйс з Мінска ў Рыгу. Аўтобусы будуць праязджаць Браслаў і Даўгаўпілс. Беларуска-латвійскую мяжу ж яны пераедуць у пункце пропуску "Грыгароўшчына", паведамляе "Мінсктранс".
Адпраўленне аўтобуса з Мінска запланавана на 10-ю гадзіну раніцы з аўтавакзала "Цэнтральны" ў панядзелкі, серады і пятніцы. З Рыгі ён будзе выязджаць у 8:30 ў аўторкі, чацвяргі і суботы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.