У Рызе дэмантуюць шыльду з гандлёвага цэнтра "Мінск"
![ТЦ "Мінск" у Рызе](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-03/riga_tc_14_03.jpg.webp?itok=tYrXsr0D)
ТЦ "Мінск" у Рызе / Марис Морканс, delfi.lv
Сёння ў Рызе з гандлёвага цэнтра "Мінск" пачнуць дэмантаваць галоўную шыльду з назвай, піша агенцтва Delfi. Прыбраць згадку Мінска прапанаваў віцэ-мэр Рыгі Эдвардс Ратніекс. Ён лічыць, што трэба прывесці назву ГЦ "у адпаведнасць з цяперашняй геапалітычнай сітуацыяй, каб умацаваць гарадское асяроддзе Рыгі ў нацыянальных каштоўнасцях".
Раткіенс звярнуўся да ўсіх арандатараў ГЦ — папрасіў іх прыбраць усе надпісы "Minska" і "Minskas centrs" з будынка, а таксама змяніць назву гандлёвага цэнтра. Дэмантажныя працы могуць працягнуцца некалькі дзён.
Агенцтва таксама нагадвае, што самакіраванне Рыгі сёлета прыняло рашэнне перайменаваць некалькі вуліц, чые назвы звязаны з Расіяй. У прыватнасці, новыя назвы з'явіліся ў вуліц Пушкіна, Тургенева, Гогаля, Ламаносава і некаторых іншых. Цяпер яны носяць назвы ў гонар латвійскіх дзеячаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.