Беларуская чыгунка паведаміла пра адмененыя з-за каранавіруса цягнікі
Беларуская чыгунка паведаміла пра адмененыя з-за каранавіруса пасажырскія цягнікі № 136/137 Прага — Брэст — Прага (чэшскія ўлады прынялі рашэнне аб спыненні трансгранічнага руху праз сваю тэрыторыю). З 14 сакавіка яны часова курсіраваць не будуць. З 13 сакавіка адменены бесперасадачныя вагоны Масква — Прага. Яны курсіравалі ў складзе цягнікоў № 27/655/137, якія адпраўляліся з Масквы. З суботы адмяняюцца бесперасадачныя вагоны Прага — Масква, якія былі ў складзе цягнікоў № 136/656/96.
Адмяняецца і цягнік № 655/656 Мінск — Брэст — Мінск, які мусіў адпраўляцца з беларускай сталіцы 14 сакавіка, а з Брэста — 15-га.
Грошы за білеты будуць вяртаць без спагнання дадатковых збораў.
Пра тое, якія меры Беларуская чыгунка прымае па прафілактыцы інфекцыі, выкліканай каранавірусам COVID-19, можна паглядзець тут.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.