"Белавія" аб'явіла пра адмененыя з-за каранавіруса рэйсы ў 23 краіны

"Белавія" аб'явіла пра адмененыя з-за каранавіруса рэйсы ў 23 краіны

13 сакавіка авіякампанія "Белавія" аб'явіла, што з-за каранавіруса адмяняе рэйсы ў 23 краіны. Палёты ў Італію і Туркменістан цалкам спынены, у іншыя краіны — часткова.

На сайце "Белавія" змешчаны вялікі спіс адмененых рэйсаў па краінах з датамі. У ім пазначаны такія краіны, як Азербайджан, Арменія, Бельгія, Вялікабрытанія, Венгрыя, Германія, Грузія, Казахстан, Латвія, Літва, Малдова, Сербія, Украіна, Швейцарыя, Швецыя, Фінляндыя, Францыя, Чэхія, Эстонія, Расія. І калі ў гэтыя краіны адмененыя асобныя рэйсы ў шэраг гарадоў, то палёты ў Італію цалкам спыняюцца — у Рым з 16 сакавіка. У Туркменістан самалёты не будуць лятаць да 1 красавіка.

У Ізраіль здзяйсняюцца палёты ў Тэль-Авіў толькі ў нядзелі. Як вядома, улады Ізраіля ўвялі абмежаванні на ўезд у сваю краіну для замежнікаў. МЗС Беларусі не рэкамендуе беларускім грамадзянам наведваць Ізраіль і Італію.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі