Беларускага палітвязня за паўгода судзілі чацвёрты раз

Беларускага палітвязня за паўгода судзілі чацвёрты раз

Беларускага палітвязня Аляксея Ліпеня за паўгода судзілі чацвёрты раз. Як паведамляюць праваабаронцы, на гэты раз "за абразу службовай асобы" ён быў аштрафаваны на 1000 рублёў. Крымінальную справу разглядаў суд Заводскага раёна Мінска (суддзя — Алена Капцэвіч).

Раней Ліпеня судзілі за абразу міліцыянераў у сацсетках тройчы — у красавіку, траўні і ліпені. Агулам ён атрымаў 5 гадоў "хіміі" і мусіў заплаціць сілавікам 5,5 тысячы рублёў кампенсацыі за "маральныя пакуты". Чацвёрты суд не дадаваў тэрмін абмежавання волі ва ўстанове адкрытага тыпу.

Чарговым пацярпелым быў маёр міліцыі са Светлагорска Аляксандр Перавядзенцаў, які на пасяджэнне не з'явіўся і хацеў атрымаць 3 тысячы рублёў кампенсацыі за "маральныя пакуты".

Аляксей Ліпень быў прызнаны палітвязнем яшчэ ў траўні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі