Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 13 чалавек

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 13 чалавек

Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала палітвязнямі 13 чалавек, паведамляе ТГ-канал "Вясна". Гэта Ірына Паляніна, Аляксей Сямёнаў, Дзмітрый Юркойць, Ілля Сілянкоў, Аляксей Ліпень, Міа Міткевіч, Аляксандр Палівода, Іван Кулько, Ігар Быкоўскіх, Андрэй Любецкі, Вольга Такарчук, Уладзімір Колас і Людміла Кузняцова.

Большасць з іх была асуджаная за абразу прэзідэнта, суддзі або прадстаўніка ўлады.

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць пералічаных палітвязняў і спыніць іх крымінальны пераслед. Яны заклікаюць адмяніць артыкулы Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта — арт. 188, 189, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса, і спыніць усе раней пачатыя па гэтых артыкулах крымінальныя справы.

Таксама яны заклікаюць неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Пад заявай падпісаліся праваабарончы цэнтр "Вясна" (зачынены ўладамі), цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend, Беларускі дакументацыйны цэнтр, РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт", кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве "Х'юман канстанта", "Ініцыятыва FORB", Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі ПЭН-цэнтр, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, РГА "Прававая ініцыятыва”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі