Беларускае войска — на 39-м месцы ў рэйтынгу ваеннай моцы Global Firepower

Беларускае войска — на 39-м месцы ў рэйтынгу ваеннай моцы Global Firepower

У рэйтынгу ваеннай моцы Global Firepower войска Беларусі апынулася на 39-м месцы. Яно займае пазіцыю паміж Аргенцінай (38) і Румыніяй (40). 

Найбольш магутным з постсавецкіх краін застаецца расійскае войска — другое месца. Украіна займае 29-ю пазіцыю. 

З іншых нашых суседзяў Польшча займае 24-е месца, Літва — 81-е, Латвія — 105-е. 

Дзясятку лідараў складаюць войскі ЗША, Расіі, Кітая, Індыі, Францыі, Японіі, Паўднёвай Карэі, Вялікабрытаніі, Турцыі ды Германіі.

Для складання свайго індэксу аўтары Global Firepower Index выкарыстоўваюць складаную методыку ацэнкі, у якой улічваюць больш за 50 розных фактараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі