Беларускае МЗС змяніла парадак выдачы візаў
З сённяшняга дня ўступіла ў сілу пастанова Міністэрства замежных спраў Беларусі "Аб унясенні змен і дадаткаў у інструкцыю аб парадку выдачы віз Беларусі замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства". Пра гэта паведамляе БелаПАН. Цяпер турыстычны ваўчар больш не будзе падставай для выдачы віз у Беларусь. Замест яго выкарыстоўваецца хадайніцтва аб уездзе ў краіну і кароткатэрміновая віза без права працаваць па найманні. Чыноўнікі Міністэрства спорту і турызму адзначаюць, што хадайніцтва — мае "самую простую форму" і афармляецца адно на ўсю турыстычную групу. У консульства перадаецца арыгінал хадайніцтва альбо яго факсімільная копія. Але пастанова не адмяняе ваўчар як такі: гэты дакумент застаецца ў Беларусі.
Чыноўнікі лічаць, што новы парадак выдачы беларускіх віз дазволіць спрасціць працу беларускіх тураператараў.
Чыноўнікі лічаць, што новы парадак выдачы беларускіх віз дазволіць спрасціць працу беларускіх тураператараў.