Вы тут

Беларуска намалявала ілюстрацыі да тэкста пра сакрэтную турму ФСБ

Ілюстрацыя: Надзея Макеева, republic.ru

На сайце republic.ru выйшаў тэкст пра катаванні ў сакрэтнай турме КДБ. Ілюстрацыямі да яго займалася беларуская мастачка Надзея Макеева.

"Рэпартаж павінен быў выйсці на РБК, але рэсурс адмовіў у публікацыі журналісту, пасля чаго той вымушаны быў звольніцца з холдынгу. Тэма суворая і страшная, ілюстрацыі да артыкула малявала я. Задача была складанай, паглядзець, што атрымалася, можна ў Cover Stories на Republic.ru", — піша дзяўчына.

У артыкуле вядзецца пра сакрэтную турму расійскіх спецслужбаў, вязнямі якой робяцца падазраваныя ў тэрарызме і рэзанансных значынствах. Падчас допытаў там катуюць электратокам, вадой, не даюць хадзіць у прыбіральню, пагражаюць гвалтам.

Журналісты прыходзяць да высновы, што гэтае страшнае места знаходзіцца на паўднёвым захадзе Масквы.