Вы тут

"Беларусбанк" прыпыніў выдачу крэдытаў на куплю жылля

"Беларусбанк" прыпыніў выдачу крэдытаў на куплю жылля / Еўрарадыё

"Беларусбанк" з 1 траўня прыпыніў выдачу крэдытаў на куплю жылля на агульных падставах. 

"З 1 траўня 2020 года прыём новых заяваў на крэдыты на агульных умовах банка прыпынены", — паведамілі журналістам TUT.by у кантакт-цэнтры банка.

Хаця крэдыты на куплю жылля не выдаюцца, крэдыт на будаўніцтва (рэканструкцыю) узяць яшчэ можна. Таксама дзейнічае крэдытная праграма з забудоўшчыкамі-партнёрамі на долевае будаўніцтва жылля, крэдыты на набыццё і будаўніцтва жылля па сістэме будашчаджэнняў, крэдыт на набыццё (рэканструкцыю) жылля з выкарыстаннем субсідый на пагашэнне, а таксама крэдыт на будаўніцтва дачы.

У банку не кажуць, калі будзе адноўленая выдача крэдытаў на куплю жылля.

Раней выдачу крэдытаў на жыллё прыпыніў Франсабанк, а ў БПС-Сбербанку адмовіліся ад партнёрскіх праграм з забудоўшчыкамі.

У "Беларусбанку" напрыканцы сакавіка забаранілі пераводы рублёў у валюту праз карткі. Аднак гэтая забарона дзейнічала толькі адзін дзень, пасля чаго яе адмянілі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.