Беларусбанк прыпыніў выдачу крэдытаў на куплю аўто і рэфінансаванне

Беларусбанк прыпыніў выдачу крэдытаў на куплю аўто і рэфінансаванне

"Беларусбанк" з 1 траўня прыпыніў выдачу крэдытаў на рэфінансаванне і куплю аўтамабіляў, паведамляецца на сайце банка. Пад абмежаванні не трапілі толькі крэдыты на Geely у рамках праграмы з СЗАТ "БелДжы".

Таксама "Беларусбанк" прыпыніў прыёмзаявак на спажывецкія крэдыты з выкарыстаннем крэдытнай карткі ў межах заключаных дагавораў аб супрацоўніцтве з арганізацыямі гандлю і сэрвісу.

Як распавядала Еўрарадыё, напярэдадні стала вядома, што "Беларусбанк" прыпыніў выдачу крэдытаў на набыццё жылля. 

Праўда, заяўкі, пададзеныя да 1 траўня, у банку абяцаюць разгледзець на ранейшых умовах. Гэта датычыць як крэдытаў на куплю жылля на другасным рынку, так і на куплю новых аўто і на рэфінансаванне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі