Вы тут

Беларусак падтрымала салістка гурта Evanescence Эмі Лі

Эмі Лі / Reuters

Беларускія жаночыя пратэсты знайшлі падтрымку ў салісткі гурта Evanescence Эмі Лі. У сваім акаўнце ў Твітары яна пажадала беларускам поспехаў. 

"Тое, што цяпер адбываецца ў Беларусі, неверагодна натхняе. Чаду, сёстры!" — напісала спявачка. 

Жаночыя пратэсты доўжацца ў Беларусі больш за месяц. Пасля жорсткіх разгонаў вулічных акцыяў 9-12 жніўня жанчынам удалося пераламіць спіраль гвалту, зладзіўшы мірныя шэсці і жывыя ланцугі. Да апошняга часу амапаўцы і міліцыянты не ўжывалі сілу супраць жанчын на такіх акцыях, але цягам апошняга тыдня сітуацыя змянілася: жанчын затрымліваюць, і часам даволі жорстка. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.