Беларусь заняла 53-е месца ў свеце па якасці жыцця

Беларусь заняла 53-е месца ў свеце па якасці жыцця

Беларусь паставілі на 53-е месца ў свеце па якасці жыцця — такі вынік даследавання аналітыкаў Праграмы развіцця ААН, якія штогод складаюць адпаведныя рэйтынгі краінаў свету.

Месца краіны ў рэйтынгу вызначалася па такіх паказчыках: працягласць жыцця, узровень адукацыі і даходаў. Беларусь ацанілі ў 0,808 бала (максімум — 1), усяго ў рэйтынгу 189 краінаў.

Першае месца дасталася Нарвегіі з паказчыкам 0,953. На другім — Швейцарыя, якая мае індэкс 0,944, на трэцім — Аўстралія з вынікам 0,939. На чацвёртым і пятым месцах апынуліся Ірландыя і Нямеччына з індэксамі 0,939 і 0,938 адпаведна.

Таксама ў першую дзясятку ўвайшлі Ісландыя, Ганконг, Швецыя, Сінгапур і Нідэрланды.

Найлепшы паказчык сярод постсавецкіх краін прадэманстравала Эстонія — 30-е месца з індэксам 0,871. Польшча заняла 33-е месца, Літва — 35-е, Латвія — 41-е, Расія — 49-е, Украіна — 88-е.

На апошнім, 189-м, месцы ў рэйтынгу апынуўся Нігер, піша “Наша Ніва”.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі