Беларусь перастала быць любімай краінай для адпачынку ў расіян
![Цяпер ім больш падабаецца ездзіць у Турцыю / pixabay](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/minsk-g82a4fd46a_1280.jpg.webp?itok=RwbVYY52)
Цяпер ім больш падабаецца ездзіць у Турцыю / pixabay
Беларусь перастала ўзначальваць спіс любімых кірункаў расіян, піша РБК. Сёлета ў рэйтынгу яе абышла Турцыя.
У аналізе дадзеных не ўлічваліся паездкі карацей за два дні і даўжэй за 31 дзень.
Год таму расіяне пачалі ездзіць у Беларусь на "шоп-туры" — у Мінску працягвалі працаваць крамы шэрагу брэндаў, якія зачыніліся ў Расіі з пачаткам яе ўварвання ва Украіну.
Пасля абвяшчэння ў Расіі мабілізацыі, расіяне прыязджалі ў нашу краіну, каб пазбегнуць ўручэння позвы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.