Беларусь не змагла павысіць тарыф на транзіт расійскай нафты на 25%, як хацела

Беларусь не змагла павысіць тарыф на транзіт расійскай нафты на 25%, як хацела

Тарыф на прапампоўку расійскай нафты па нафтаправодзе "Дружба" з 1 лютага вырасце на 6,7%. Гэтыя нормы ўзгаднілі Беларусь і Расія, паведамляе TUT.by са спасылкай на свае крыніцы.

Яшчэ ў лістападзе 2020-га афіцыйны Мінскзаявіў, што плануе павысіць тарыф на транзіт расійскай нафты ў 2021 годзе на 24,5%. Пры гэтым ішлі спасылкі на недаатрыманне даходаў у 2020 годзе праз зніжэнне прапампоўкі нафты з Расіі, увядзенне экалагічнага падатку для аператараў "Дружбы" і выдаткі на будаўніцтва перамычкі паміж дзвюма галінкамі трубаправода і рэзервуарных паркаў.

Расійская кампанія "Транснафта" (трубаправодная манаполія) заявілі пра эканамічна неабгрунтаваныя выпадаючыя даходы "Гомельтранснафта Дружбы" ў 3,5 мільярда беларускіх рублёў. Расіяне казалі, што памяншэнне здабычы і транспарціроўкі сыравіны ў Расіі адбылося ў рамках пагаднення АПЕК+. Пры гэтым беларускія НПЗ самі не захацелі купіць больш расійскай сыравіны па трубаправодзе "Дружба". Пры гэтым Беларусь купляла нафту ў іншых пастаўшчыкоў, хоць гэта было і даражэй. А павелічэнне экалагічнага падатку (2,5 млрд рублёў) расіяне назвалі непрымальным. бо гэта "звязана выключна са зменай ўнутранага заканадаўства Беларусі".

"Транснафта" адмовілася ўзгадняць тарыфы ў дамоўлены тэрмін — да 25 снежня. І пытанне пра індэксацыю тарыфаў сталі вырашаць ФАС Расіі і МАРГ Беларусі. Яны і дамвоіліся, што з 1 лютага тарыфы павысяцца на 6,7% (3,7%, прагнозная інфляцыя ўрада Расіі на 2021 год, плюс 3 працэнтныя пункты). 

Дарэчы, Расія дагэтуль не разлічылася з Беларуссю за пастаўкі "бруднай нафты" ў 2019 годзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі