Беларусь і ЗША знізілі кошт віз

Быў устаноўлены адзіны консульскі збор за разгляд хадайніцтваў грамадзянаў ЗША аб выдачы ўязных віз усіх тыпаў і кратнасці ў памеры 160 долараў. Злучаныя Штаты на парытэтнай аснове знізілі кошт віз для грамадзян Беларусі і ўстанавілі аналагічны консульскі збор у памеры 160 долараў за выдачу некаторых тыпаў шматразовых віз тэрмінам дзеяння 12 месяцаў.

"Далейшае зніжэнне кошту віз немагчыма для амерыканскага боку ў сувязі з палажэннямі заканадаўства Злучаных Штатаў Амерыкі", — цытуе словы прэс-сакратара МЗС Беларусі Дзмітрыя Мірончыка БелаПАН.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі