Беларусь хоча перагледзець дамову з Расіяй аб ахове мяжы

Беларусь хоча перагледзець дамову з Расіяй аб ахове мяжы

Беларусь хоча перагледзець дамову з Расіяй аб сумесных высілках па ахове "знешняй мяжы саюзнай дзяржавы". Як інфармуе БЕЛТА, пра гэта 14 лістапада паведаміў дзяржсакратар Савета бяспекі нашай краіны Станіслаў Зась. Ён быў з дакладам на гэтую тэму ў кіраўніка дзяржавы. На гэтай сустрэчы Аляксандр Лукашэнка заявіў пра існаванне праблемы ў перасоўванні замежнікаў праз беларуска-расійскую мяжу. "Пытанне з расіянамі трэба вырашаць... Ніякія беларусы не нахлебнікі!", — эмацыйна сказаў ён.

Дамова была падпісаная ў 1995 годзе. "Часу прайшло нямала, сітуацыя змянілася", — кажа дзяржсакратар Савета бяспекі. Па словах Зася, дамова часткова страціла сваю актуальнасць і патрабуе абнаўлення. Ён лічыць, што сітуацыя на агульных межах патрабуе больш узгодненых дзеянняў зацікаўленых ведамстваў Беларусі і Расіі.

У Мінску да гэтага гатовыя, кажа Станіслаў Зась. Цяпер чакаецца рэакцыя Масквы. Дзяржсакратар Савета бяспекі падкрэсліў, што Беларусь не збіраецца выходзіць з дамовы аб ахове мяжы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі