Вы тут

Беларусь адправіла ў Індыю самалёт за беларусамі і грамадзянамі іншых краін

Самалёт "Белавія" / МЗС Беларусі

Днём 5 красавіка з Міжнароднага аэрапорта Мінск вылецеў спецыяльны рэйс "Белавія", які накіраваўся ў Дэлі, каб забраць яшчэ адну групу беларусаў. Па магчымасці самалёт забярэ з Індыі грамадзян іншых краін. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі.

Рэйс арганізаваны сумесна з пасольствам Расіі ў Беларусі пры садзейнічанні Банка ВТБ, распавялі ў МЗС.

Наконт беларусаў, якія затрымаліся на Гоа, у міністэрстве ўдакладнілі, што канкрэтна сённяшні рэйс будзе ў Дэлі, а па астатнім беларускім турыстам "працягваецца работа".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.