Вы тут

БелАЭС, прадпрыемствы, турмы: пашыраная забарона на палёты дронаў над будынкамі

Палац Рэспублікі і будынак Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі / dimabalakirev.livejournal.com

У Беларусі абноўлены пералік зон, над якімі забаронена лятаць авіямадэлям. Адпаведная пастанова Міністэрства абароны апублікавана 17 лістапада на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Колькасць аб'ектаў у спісе павялічылася з 80 да 318.

Пад авіямадэллю ў дакуменце разумеецца "лятальны апарат без чалавека на борце, кіраванне палётам якога магчымае толькі пры ўмове візуальнага кантакту з ім, а таксама некіраваны апарат, які свабодна лятае".

Цяпер дронам і іншым беспілотнікам забаронена лятаць над прадпрыемствамі хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці, МАЗам, ММЗ, БелАЗам, БМЗ, АЭС, ЦЭЦ, ГЭС, электрычнымі падстанцыямі, папраўчымі калоніямі і турмамі, тэлерадыёкампаніямі ў Мінску, Брэсце, Віцебску, Гомелі і Магілёве, а таксама над будынкамі амбасад і консульстваў замежных дзяржаў у Беларусі, піша ваенны аглядальнік Ягор Лебядок.